Белорусский портал в Казахстане

Балгарскі ўрад выйшаў у адстаўку



Парламент Балгарыі адправіў урад у адстаўку. Як паведамляюць інфармагенцтвы, у падтрымку гэтага рашэння выказаліся 218 дэпутатаў, яшчэ два ад галасавання ўстрымаліся.

Дэбаты наконт адстаўкі ўрада прадаўжаліся дзве гадзіны. У пачатку пасяджэння, на якім было прынята адпаведнае рашэнне, прэм`ер-міністр Балгарыі ў адстаўцы Бойка Барысаў паабяцаў, што ўрад прадоўжыць выконваць свае функцыі да таго часу, пакуль не будзе сфарміраваны новы ўрад.

Тым самым, паводле яго слоў, будзе забяспечана пераемнасць у кіраванні. Акрамя таго, Бойка Барысаў павіншаваў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Румена Радзева.

Як адзначаецца, у Балгарыі павінны адбыцца кансультацыі з кіраўнікамі прадстаўленых у парламенце партый, на якіх будуць вызначаны шляхі выхаду з палітычнага крызісу. Таксама будзе ўзгоднены склад тэхнічнага ўрада з выбраным прэзідэнтам Руменам Радзевым.

16 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/420/37589
Текущая дата: 17.11.2024