Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 лістапада на сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС.
Знешняя палітыка нашай краіны паслядоўная і прадказальная. Мы наладжваем узаемавыгаднае супрацоўніцтва з многімі дзяржавамі свету. Для нас аднолькава важныя стратэгічныя адносіны з Расіяй і Кітаем, устойлівае ўзаемадзеянне з ЕС і ЗША, развіццё двухбаковых сувязей з краінамі Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі, Сярэдняй Азіі і Афрыкі, - заявіў Прэзідэнт. - Пры гэтым перад намі не стаіць і не можа стаяць выбар паміж Усходам і Захадам".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асновай устойлівага развіцця любой краіны з`яўляецца моцная эканоміка. "Беларусь будуе яе, абапіраючыся на ўласныя рэсурсы і развіваючы ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з іншымі краінамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - За гады незалежнасці мы змаглі пераадолець глыбокі эканамічны спад пасля развалу Савецкага Саюза і заняцца сістэмнай мадэрнізацыяй эканомікі. Дзякуючы эвалюцыйнаму шляху развіцця (а не шокаваму, як гэта было ў нашых суседзяў) былі захаваны традыцыйныя галіны вытворчасці, такія як машынабудаванне, станкабудаванне, аграрны сектар, электроніка і многія іншыя".
У краіне развіты і прынцыпова новыя напрамкі - атамная энергетыка, касмічная і біятэхналагічная сферы. У апошнім рэйтынгу "Вядзенне бізнесу" Беларусь заняла 37-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў. Па індэксе чалавечага развіцця краіна ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем.
"На жаль, апошнім часам эканоміка Беларусі зведвае негатыўны ўплыў знешніх і ўнутраных фактараў. Нестабільная сітуацыя ў бліжэйшых суседзяў-партнёраў прывяла да рэзкага сціскання традыцыйных рынкаў збыту нашай прадукцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь па ўзроўні прадукцыйнасці працы, затратах энергіі і матэрыялаў яшчэ адстае ад большасці дзяржаў Еўрасаюза.
"Таму мы ўсё больш думаем аб спосабах павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў і паслуг. Беларусь - краіна экспартна арыентаваная, па некаторых пазіцыях - моназалежная ад аднаго ці некалькіх рынкаў. Задача на сучасным этапе - дыверсіфікаваць экспарт у роўных прапорцыях па асноўных напрамках: Еўразійскі эканамічны саюз - Еўрасаюз - краіны далёкай дугі", - заявіў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што рашэнне адпаведнай задачы шмат у чым залежыць ад наладжвання ўстойлівых адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.
"Еўрасаюз з`яўляецца другім па значнасці рынкам для беларускага экспарту і важнейшай крыніцай інвестыцый, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У апошнія 20 гадоў пры ўсіх цяжкасцях і абмежаваннях нашы адносіны паступальна, наколькі гэта магчыма, развіваліся. Узаемны гандлёвы абарот за гады станаўлення незалежнай Беларусі вырас у дзясяткі разоў і па выніках мінулага года склаў амаль $15 млрд".
21 лістапада 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/420/37659
Текущая дата: 17.11.2024