Белорусский портал в Казахстане

Міжнародным гуманітарным арганізацыям закрылі доступ да Данецка



Аб гэтым паведаміў 11 лютага спецыяльны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік.

"Усе гуманітарныя арганізацыі хочуць удзельнічаць (ва ўрэгуляванні крызісу.). Але, на жаль, улады, у прыватнасці самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, не даюць ім доступу", - сказаў Марцін Сайдзік.

Ён таксама адзначыў, што многія эксперты крытыкуюць перагаворы па Украіне, якія зацягнуліся, але існуе шэраг сапраўдных поспехаў. Перш за ўсё скарацілася колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.

"На жаль, поўнага спынення агню мы не дабіліся. Цяпер я магу толькі заклікаць бакі выканаць свае абавязацельствы", - падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ.

11 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/423/34293
Текущая дата: 19.05.2024