Аб гэтым заявіў 12 верасня генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўнік місіі наглядальнікаў ад ШАС Рашыд Алімаў.
Місія наглядальнікаў ад ШАС лічыць выбары ў Беларусі ўзорнымі.
"Тое, што мы ўбачылі, безумоўна, можна аднесці да разраду ўзорнага правядзення выбараў дэпутатаў у парламент", - адзначыў Рашыд Алімаў. Ён пажадаў новаму складу парламента актыўнай работы.
У сваю чаргу міжнародны наглядальнік ад ШАС Міхаіл Бортнік дадаў, што Беларусь прадэманстравала прафесійны падыход да правядзення выбараў. Таксама ён звярнуў увагу на высокую грамадзянскую актыўнасць беларусаў, адказнасць за будучыню сваёй краіны. "Гэта тое, што я змог адзначыць, размаўляючы з выбаршчыкамі", - дадаў ён.
Яшчэ адзін наглядальнік ад ШАС Фэн Ляхаа адзначыла добразычлівую атмасферу на выбарах. На ўчасткі прыходзілі сем`ямі, у тым ліку пажылыя людзі. "Уся арганізацыйная работа была наладжана добра", - канстатавала яна.
12 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/425/36936
Текущая дата: 16.11.2024