Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік Еўракамісіі склікае крызісны саміт па бежанцах на Балканах



Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер у сувязі з надзвычайным становішчам у краінах заходніх Балканаў з-за міграцыйнага крызісу склікаў на 25 кастрычніка сустрэчу лідараў асобных краін - членаў ЕС.

Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджаным камюніке Аўракамісіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

"У сувязі з надзвычайным становішчам у краінах заходніх Балканаў, цераз якія праходзіць адзін з маршрутаў мігрантаў у ЕС, узнікае неабходнасць у большым супрацоўніцтве, больш шырокіх кансультацыях і непасрэднай аператыўнай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю ўвечары ў штаб-кватэры Еўракамісіі ў Бруселі. Адзначаецца, што яе мэтай будзе ўзгадненне сумесных аператыўных заключэнняў, якія могуць быць неадкладна рэалізаваны.

На пасяджэнне запрошаны лідары Аўстрыі, Балгарыі, Харватыі, былой Югаслаўскай Рэспублікі Македоніі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі і Славеніі. На мерапрыемстве таксама будуць прысутнічаць прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск, прэм`ер-міністр старшынствуючага ў Савеце ЕС Люксембурга і Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў.

22 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/432/33022
Текущая дата: 11.05.2024