Белорусский портал в Казахстане

Ліга арабскіх дзяржаў зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з Мінскам, у тым ліку шляхам удзелу ў прасоўванні беларускай ініцыятывы аб падтрымцы каштоўнасцяў традыцыйнай сям`і



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

Абмен думкамі па шырокім коле міжнародных і рэгіянальных пытанняў адбыўся 22 кастрычніка падчас сустрэчы беларускага пасла ў Егіпце, пастаяннага прадстаўніка краіны пры Лізе арабскіх дзяржаў (ЛАД) Сяргея Рачкова з дырэктарам дэпартамента Еўропы ЛАД Ібрагімам Махайлдзінам.

Махайлдзін адзначыў зацікаўленасць ЛАД у пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку шляхам развіцця ўзаемадзеяння з Еўразійскім эканамічным саюзам, а таксама ўдзелу ў прасоўванні беларускай ініцыятывы аб падтрымцы каштоўнасцяў традыцыйнай  сям`і.

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб вызначэнні ключавых кірункаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЛАД, а таксама аб распрацоўцы праграмы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.

БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/432/33027
Текущая дата: 11.05.2024