Белорусский портал в Казахстане

ЕС плануе ўзмацніць узаемадзеянне з Беларуссю ў сферы энергетыкі



Аб гэтым заявіла 27 лістапада кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на міжнароднай канферэнцыі "Агульнаеўрапейскія інтэграцыйныя працэсы: да агульнага бачання праз трансгранічную сінергію".

"У рамках гэтага ўзаемадзеяння Еўракамісія хоча нанава аднавіць дыялог з Беларуссю па гэтай тэме, таму што бяспека атамнай энергетыкі заўсёды турбавала ЕС", - сказала Андрэа Віктарын. 

Яна дадала, што ўзаемадзеянне ў гэтай сферы абмяркоўвалася з беларускім бокам у канцы верасня і прадоўжыцца ў далейшым.

Актуальным напрамкам супрацоўніцтва Еўрасаюза з Беларуссю застаецца барацьба з незаконнай міграцыяй і трансгранічнай злачыннасцю.

У сувязі з гэтым, нагадала Андрэа Віктарын, у кастрычніку бакі падпісалі пагадненне аб партнёрстве ў сферы мабільнасці. Нядаўна адбыўся першы раўнд гандлёвага дыялогу паміж МЗС Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі. Паводле яе слоў, гэта стала яшчэ адным крокам па ўмацаванні супрацоўніцтва.

Дыпламат таксама звярнула ўвагу, што Еўрапейскі саюз, прымаючы пад увагу нявырашаны канфлікт ва Украіне, вельмі высока цэніць уклад Беларусі ў стабільнасць і мір у рэгіёне.

"Мы дамовіліся, што будзем прадаўжаць узаемадзейнічаць на розных узроўнях, каб рухацца наперад і дасягнуць прагрэсу ў розных галінах. Нам здаецца, што дзякуючы ўзмацненню камунікацыі мы можам гэтага дасягнуць", - падкрэсліла Андрэа Віктарын.

27 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/433/37857
Текущая дата: 29.12.2024