Белорусский портал в Казахстане

На адэскім узбярэжжы бушуе шторм, ёсць ахвяры



Апаўдні Адэсу накрылі моцны дождж і ўраган, а на ўзбярэжжа накочваюцца марскія хвалі вышынёй да двух метраў.

Сіноптыкі паведамляюць, што з боку Румыніі рухаецца магутны цыклон. Між тым камунальшчыкі прыбіраюць з вуліц Адэсы дзясяткі паваленых дрэў, ахвярай аднаго з іх стала жыхарка горада. Яшчэ адну жанчыну прыціснуў будаўнічы краін.

Камунальшчыкі вывелі на вуліцы Адэсы 75 адзінак спецтэхнікі. Спецыялісты ўжо прыбралі з вуліц 37 дрэў і рыхтуюцца сумесна з ратавальнікамі да адпампоўвання вады і аказання дапамогі аўтамабілістам.

Брыгады электрыкаў рамантуюць пашкоджаныя лініі электраперадачы, а дворнікі ў воданепранікальных плашчах дзяжураць каля дожджапрыёмнікаў, каб у выпадку ўзмацнення дажджу не дапускаць іх забівання лісцем і галінкамі дрэў.

З-за моцнага ветру, дажджу і дрэннай бачнасці некаторыя рэйсавыя самалёты міжнародных авіяліній часова не прызямляюцца ў Адэскім аэрапорце.

12 кастрычніка 2016, Адэса
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/434/37243
Текущая дата: 29.12.2024