5—6 мая ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на чале з дырэктарам дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у межах візіту адбудуцца кансультацыі па пытаннях планавання двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
Бакі абмяркуюць і ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на найбліжэйшую перспектыву, а таксама абмяняюцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2016
Мінск, 5 мая 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/438/35405
Текущая дата: 16.11.2024