Белорусский портал в Казахстане

Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў СНД



Аб гэтым заявіў 13 мая старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў перад пленарным пасяджэннем ХІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні".

"Я хацеў бы адзначыць актыўную ролю Беларусі ў нашай інтэграцыйнай рабоце ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь заўсёды была цэнтрам інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, сталіцай СНД, як яе часам называюць", - адзначыў Сяргей Лебедзеў і дадаў, што амаль кожны тыдзень у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі іншых краін Садружнасці і абмяркоўваюць агульныя цікавыя і важныя пытанні.

Выканаўчы сакратар сказаў, што рэгулярна сустракаецца з кіраўніцтвам Беларусі і бачыць, наколькі шчыра яно імкнецца да таго, каб захаваць дружалюбныя і добрасуседскія сувязі.

"Сённяшні медыяфорум сведчыць яшчэ раз аб тым, што Беларусь прадаўжае адыгрываць актыўную ролю ў інтэграцыйным узаемадзеянні. Мне прыемна яшчэ канстатаваць, што на сённяшнім форуме таксама сабраліся не толькі прадстаўнікі краін СНД, але і іншых суседніх дзяржаў", - звярнуў ён увагу.

13 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/438/35511
Текущая дата: 16.11.2024