Служба нацыянальнай бяспекі Арменіі завяла крымінальную справу па факце захопу аддзела паліцыі ў Ерэване, у рамках якога затрыманыя ці арыштаваныя 47 чалавек, паведамляе прэс-цэнтр СНБ.
Як адзначаецца ў паведамленні, 24 асобам прад`яўлены абвінавачанні па артыкулах "захоп закладнікаў", "захоп будынка з пагрозай яго знішчэння або пашкоджання" і "незаконнае набыццё, збыт, захоўванне, перавозка або нашэнне агнястрэльнай зброі".
17 ліпеня група ўзброеных асоб уварвалася на тэрыторыю патрульна-паставога палка паліцыі ў Ерэване, пратараніўшы грузавіком жалезныя вароты. Адзін паліцэйскі пры гэтым загінуў, некалькі атрымалі раненні.
У ноч на суботу ў выніку сутыкненняў пратэстуючых з паліцэйскімі ў захопленага будынка пацярпелі каля 30 чалавек.
У нядзелю сілам бяспекі здаліся ўсе 20 узброеных чалавек, якія захапілі полк ППС. У ходзе напружанай канфрантацыі за мінулыя дні загінулі два супрацоўнікі паліцыі, некалькі чалавек былі параненыя.
Звязда, 1 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/439/36471
Текущая дата: 28.12.2024