Белорусский портал в Казахстане

Германія запускае праграму па павелічэнні ў 10 разоў колькасці электрамабіляў



У Германіі прастымулююць пакупнікоў электрамабіляў. Урад краіны запускае праграму коштам 1 млрд еўра, якой прадугледжваецца павелічэнне ў 10 разоў колькасці электрамабіляў на нямецкіх дарогах у бліжэйшыя чатыры гады.

Урад Германіі і гіганты мясцовага аўтапрама дамовіліся аб субсідзіраванні пакупнікоў экалагічных аўтамабіляў. Ужо з мая 2016 года купля электрамабіляў будзе субсідзіравацца на 4000 еўра, а гібрыдных аўто - на 3000 еўра, інфармуе Deutschlandfunk. Палавіна гэтых сум будзе аплачвацца з бюджэту, астатняя частка - нацыянальнымі аўтавытворцамі, у іх ліку VW, Daimler і BMW.

Паведамляецца, што ў праграму не ўваходзяць транспартныя сродкі, кошт якіх вышэйшы за 60 тыс. еўра. Праграмай прадугледжана, што каля 300 млн еўра будзе зрасходавана на змяненне дарожнай інфраструктуры, каб зрабіць нямецкія дарогі больш прыстасаванымі для зарадкі і абслугоўвання электрамабіляў.

Раней ва ўрадзе ФРГ заяўлялі, што ў краіне будзе створана шырокая сетка станцый для зарадкі электрамабіляў. На сёння ў ФРГ ёсць каля 25,5 тыс. электрамабіляў і 130 тыс. гібрыдных аўто.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/448/35340
Текущая дата: 26.12.2024