Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер Турцыі пакідае пасаду старшыні кіруючай партыі



Аб гэтым ён заявіў 5 мая пасля заканчэння пасяджэння цэнтрвыбаркама партыі.

Прэм`ер-міністр Турцыі і кіраўнік кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) Ахмет Давутаглу пакідае пасаду старшыні партыі і не будзе зноў выстаўляць сваю кандыдатуру.

"Наша партыя ўваходзіць у новы этап развіцця. Пасля кансультацый унутры ПСР я прыняў рашэнне правесці 22 мая пазачарговы з`езд. Я ніколі не гнаўся за пасадай. І я не думаю станавіцца кандыдатам у старшыні партыі ва ўмовах, калі няма згоды. Я не буду выстаўляць сваю кандыдатуру на галасаванні 22 мая", - сказаў ён.

Такім чынам, пазачарговыя выбары старшыні ПСР пройдуць 22 мая на экстранным з`ездзе партыі.

У Турцыі кіраўніком урада традыцыйна становіцца кіраўнік кіруючай партыі. У сувязі з гэтым новы старшыня ПСР, які будзе вызначаны 22 мая, як чакаецца, зоймецца фарміраваннем наступнага ўрада рэспублікі.

5 мая 2016, Анкара
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/448/35455
Текущая дата: 26.12.2024