Белорусский портал в Казахстане

Еўрапарламент адобрыў стварэнне адзінай еўрапейскай базы даных па авіяпасажырах



Савет ЕС ужо аб`явіў, што мае намер зацвердзіць гэты дакумент на наступным тыдні.

Еўрапейскі парламент адобрыў стварэнне адзінай еўрапейскай базы даных па авіяпасажырах (PNR), што павінна стаць яшчэ адной мерай па барацьбе з тэрарызмам.

Дыскусія аб стварэнні сістэмы PNR і аб заключэнні пагаднення аб абмене ўключанымі ў яе данымі з ЗША доўжыцца ў краінах ЕС ужо больш як тры гады, аднак да гэтага часу такую ініцыятыву блакіраваў Еўрапарламент, які апасаўся за асабістыя даныя еўрапейскіх грамадзян.

Еўракамісія вітае адабрэнне Еўрапарламентам пагаднення аб стварэнні PNR. Аб гэтым заявіў 14 красавіка афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Александэр Вінтэрштайн. "Пагадненне аб персанальных даных авіяпасажыраў дасць магчымасць актывізаваць абмен інфармацыяй паміж паліцэйскімі структурамі ў мэтах барацьбы з тэрарызмам, а таксама дасць магчымасць забяспечыць абарону асабістых даных еўрапейскіх грамадзян", - сказаў ён.  

Уступленне "Пагаднення" ў сілу, у прыватнасці, дасць магчымасць запусціць працэс рэгулярнага абмену інфармацыяй аб авіяпасажырах паміж ЕС і ЗША.

14 красавіка 2016, Брусель
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/450/35184
Текущая дата: 26.12.2024