Белорусский портал в Казахстане

Арсеній Яцанюк склаў свае паўнамоцтвы



Аб гэтым Прэм`ер-міністр Украіны заявіў у штотыднёвай тэлеперадачы "10 хвілін з прэм`ер-міністрам".

"Складваю абавязкі прэм`ер-міністра і з годнасцю падкрэсліваю свой нацыянальны абавязак перад дзяржавай. Бачу свае паўнамоцтвы больш шырока, чым паўнамоцтвы кіраўніка ўрада", - сказаў Арсеній Яцанюк, абумовіўшы сваю адстаўку стварэннем новай кааліцыі з дакладнай праграмай дзеянняў. Паводле яго слоў, пытанне яго адстаўкі ў парламенце Украіны будзе разгледжана ў пачатку наступнага тыдня.

"У аўторак, 12 красавіка, прашэнне будзе ўнесена ў Вярхоўную раду", - паведаміў прэм`ер. Гаворачы аб прычынах сваёй адстаўкі, Яцанюк падкрэсліў, што палітычны крызіс у краіне быў развязаны штучна, "жаданне змяніць аднаго чалавека асляпіла палітыкаў", а "працэс змянення ўрада ператварыўся ў бяздумны бег на месцы".

Пры гэтым ён не сказаў, якіх менавіта палітыкаў меў на ўвазе. Арсеній Яцанюк заявіў, што пасля яго адстаўкі павінен быць "неадкладна выбраны новы ўрад Украіны", а таксама створана новая канстытуцыйная большасць у парламенце.

У сакавіку міністр фінансаў Украіны Наталля Ярэська заявіла аб гатоўнасці ўзначаліць новы ўрад краіны. На яе думку, краіне цяпер неабходна зрабіць "вялікі скачок наперад, з якім справіцца толькі ўрад тэхнакратаў".

22 сакавіка паведамлялася, што ўдзельнікі перагавораў па фарміраванні новага складу кабінета міністраў Украіны прыйшлі да першых сумесных рашэнняў. Галоўным і адзіным прэтэндэнтам на пасаду прэм`ер-міністра названы спікер Вярхоўнай рады Уладзімір Гройсман.

11 красавіка 2016, Кіеў
БЕЛТА-ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/451/35151
Текущая дата: 26.12.2024