Белорусский портал в Казахстане

Расійскія навукоўцы адкрылі велізарны падземны акіян



Даследаванне навукоўцаў апублікавана ў часопісе Nature.

Хімікі з Расіі, а таксама Францыі і Германіі выявілі на глыбіні 410-660 кіламетраў пад паверхняй Зямлі акіян архейскага перыяду (узростам 2,7 мільярда гадоў), аб`ём якога ў разы перавышае памеры Сусветнага акіяна. 

Велізарны вадаём размешчаны пад зямной карой і сфарміраваны ў старажытнасці ва ўмовах высокіх ціскаў і тэмператур (1530 градусаў Цэльсія). Вада ў ім складзена ў крышталічную структуру мінералаў. Да сваіх высноў навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы зацвярдзелыя ўзоры лававых патокаў.

Мінералы знойдзеныя на тэрыторыі Канады і ўяўляюць сабой расплавы, захопленыя алівінам. Аналіз узораў (адносныя долі вады і цэрыю), якія захаваліся практычна ў нязменным выглядзе са старажытнасці, дазволіў навукоўцам ацаніць запасы вады пад паверхняй Зямлі.

Раней навукоўцы падазравалі пра існаванне падземнага акіяна, аднак праведзенае даследаванне дазволіла ацаніць яго памеры і такім чынам заявіць пра існаванне вялізнага падпаверхневага акіяна. Верагодней за ўсё, падземны вадаём з`явіўся на пачатковых этапах развіцця планеты.

Звязда, 31 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/452/35017
Текущая дата: 25.12.2024