Белорусский портал в Казахстане

Расатам плануе стварыць плаваючую АЭС



Расатам абмяркоўвае з асобнымі краінамі Афрыкі, уключаючы ПАР і Нігерыю, канцэпцыю будаўніцтва плывучых АЭС.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар рэгіянальнага офіса Расатама ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы на форуме «Атамэкспа-2024», назваўшы гэтую канцэпцыю інавацыйнай. Пры гэтым Раян Кальер даў зразумець, што пакуль рана казаць аб канкрэтных перагаворах на гэты конт.

Плывучыя АЭС спраектаваны для працы на прыбярэжных і аддаленых тэрыторыях, на астравах, у партах і агламерацыях. Першая ў свеце такая станцыя была запушчана на Чукотцы ў 2019 годзе.

Звязда, 27 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/46/73387
Текущая дата: 29.12.2024