Аб гэтым заявіў 27 лістапада галоўнакамандуючы Паветрана-касмічных сіл (ПКС) Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў.
"Вынікі аб`ектыўнага кантролю РЛС Сірыі пацвярджаюць знаходжанне ў паветры двух F-16C у зоне дзяжурства з 9 гадзін 11 мін. да 10 гадзін 26 мін. на працягу 1 гадзіны 15 мін. на вышыні 2,4 тыс. м, што сведчыць аб загадзя спланаванай акцыі і гатоўнасці знішчальнікаў дзейнічаць з засады ў паветры над тэрыторыяй Турцыі", - сказаў Бондараў.
Ён удакладніў, што для падлёту F-16C з авіябазы Дыярбакыр з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі да месца пуску ракеты складае 46 мін. - 15 мін. трэба на падрыхтоўку і ўзлёт самалёта, яшчэ 31 мін. займае маршрут да рубяжа пуску.
"Такім чынам, перахват самалёта Су-24М з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі з аэрадрома Дыярбакыр немагчымы, паколькі патрэбны час падлёту перасягае мінімальны час для атакі цэлі на 12 мін.", - падкрэсліў генерал.
Расійскі камбардзіроўшчык Су-24М быў збіты ракетай "паветра-паветра", выпушчанай турэцкім знішчальнікам, 24 лістапада. У выніку адзін з лётчыкаў загінуў, другога ўдалося выратаваць у выніку 12-гадзіннай аперацыі расійскіх і сірыйскіх спецпадраздзяленняў.
Пры гэтым у ходзе аперацыі па эвакуацыі экіпажа самалёта быў страчаны верталёт Мі-8, загінуў марпех-кантрактнік.
У Анкары заявілі, што збіты самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі. У Мінабароны РФ паведамілі, што Су-24М знаходзіўся ў небе над Сірыяй, а парушальнікам быў турэцкі самалёт. У ведамстве заявілі аб разрыве ўсіх ваенных сувязей з Анкарой.
У Сірыю была перакінута найноўшая зенітная ракетная сістэма С-400, да ўзбярэжжа краіны падышоў ракетны крэйсер "Масква", аснашчаны сістэмай ППА "Форт" (аналаг С-300). Расійскія ваенныя папярэдзілі, што будуць знішчаць усе цэлі, патэнцыяльна небяспечныя для авіяцыі РФ у Сірыі.
27 лістапада 2015, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/460/33389
Текущая дата: 15.11.2024