За поўную рэалізацыю мінскіх пагадненняў выказаліся 20 лістапада на сустрэчы ў Ватыкане папа рымскі Францыск і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Як паведаміла прэс-служба Святога прастола, удзельнікі перамоў выказалі надзею, што ўсе бакі зацікаўленыя ў палітычным вырашэнні канфлікту.
Францыск і Парашэнка абмеркавалі праблемы, якія тычацца допуску ў зону баявых дзеянняў гуманітарных арганізацый, медыка-санітарнай дапамогі, абмену палоннымі, сацыяльнай сферы.
Украінскі кіраўнік, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, адзначыў пасля сустрэчы, што папа рымскі "вельмі добра знаёмы з дэталямі мінскага плана, ухваляе яго і лічыць адзіным шляхам прынясення міру ва Украіну". "Крокі, якія сёння робіць царква, вельмі важныя і патрэбныя нам", — заявіў Парашэнка.
Мінск, 21 лістапада 2015
Мінск, 21 лістапада 2015
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/461/33329
Текущая дата: 15.11.2024