НАТА плануе ўхваліць павелічэнне колькасці сваіх войскаў на ўсходнім флангу, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў альянсу і ЗША.
Паводле дадзеных выдання, менавіта такое рашэнне, хутчэй за ўсё, будзе прынята міністрамі абароны краін НАТА ў ходзе іх сустрэчы на наступным тыдні. Пры гэтым дакладная колькасць войскаў і тое, колькі менавіта вайскоўцаў прадаставіць кожная краіна, будзе вызначана пазней у гэтым годзе.
Гэты крок закране Літву, Латвію і Эстонію, а таксама Польшчу, удакладняе WSJ. Агенцтва Reuters, у сваю чаргу, паведамляе, што альянс не мае намеру размяшчаць у Польшчы свае сталыя ваенныя базы, нягледзячы на яе просьбы.
Паводле дадзеных агенцтва, запланаванае нарошчванне сіл НАТА ў Еўропе, імаверна, будзе найбуйнейшым з часоў халоднай вайны. Намер умацаваць свой ўсходні фланг у альянсе тлумачаць занепакоенасцю дзеяннямі Расіі — у прыватнасці, анексіяй Крыма.
Расія пры гэтым неаднаразова заяўляла, што любое разгортванне войскаў такога маштабу з`яўляецца сур`ёзнай пагрозай для яе бяспекі.
Раней на гэтым тыдні кіраўнік Пентагона Эштан Картэр заявіў аб планах ЗША павялічыць ваенныя інвестыцыі ў Еўропу ў чатыры разы — з 800 мільёнаў даляраў да 3,4 мільярда.
Як адзначае WSJ, з дапамогай гэтых грошай будзе прафінансаваная дадатковая ратацыя войскаў, а таксама своечасовае размяшчэнне цяжкай тэхнікі, якое дазволіць ЗША хутка перакінуць у Еўропу свой атрад «у часы крызісу».
Наша Ніва, 6 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/462/34146
Текущая дата: 26.12.2024