Белорусский портал в Казахстане

Кітайскія навукоўцы стварылі самы працяглы плазменны разрад



Кітайскія навукоўцы, якія працуюць у Інстытуце фізікі плазмы ў горадзе Хэфэй (правінцыя Аньхой, Усходні Кітай), дамагліся вялікіх поспехаў у распрацоўцы тэхналогіі атрымання высокатэмпературнай плазмы.

Пра гэта паведаміла электронная версія газеты "Жэньмінь жыбаа". 

Спецыялісты ў канцы студзеня гэтага года змаглі стварыць плазменны разрад, разагрэты да больш чым 50 млн градусаў Кельвіна, і захаваць яго ў магнітным полі на працягу 102 секунд. Гэты час з`яўляецца сусветным рэкордаў для такамакаў - адмысловых прылад для магнітнага ўтрымання плазмы. 

Дасягненне кітайскіх навукоўцаў стала чарговым крокам на шляху да кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу, які можа стаць крыніцай велізарнай колькасці энергіі для чалавецтва. Адна з навукова-тэхнічных праблем гэтага працэсу - неабходнасць доўгі час утрымліваць плазму, больш гарачую, чым ядры зорак. На дадзеным этапе даследаванняў фізікі з КНР паставілі перад сабой мэту атрымаць плазменны разрад тэмпературай 100 млн градусаў Кельвіна, які зможа праіснаваць не менш за тысячу секунд. 

Першы такамак быў пабудаваны ў СССР ў 1954 годзе. Эксперыментальны звышправодзячы такамак EAST ў Хэфэй працуе з 2006 года.

Звязда, 7 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/462/34182
Текущая дата: 26.12.2024