Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных сіл.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба прэзідэнта, беспрэцэдэнтнае абвастрэнне зведалі адносіны па лініі Расія — Захад. Пагрозлівай тэндэнцыяй стала ўзмацненне ўплыву на геапалітычныя працэсы розных недзяржаўных суб`ектаў дэструктыўнага толку. Рост тэрарыстычнай актыўнасці, нацыянальнага і рэлігійнага экстрэмізму стаў рэальнай пагрозай планетарнага маштабу, заявіў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што трывожныя сігналы раздаюцца непасрэдна каля беларускіх межаў і трэба быць гатовымі да адпаведнага рэагавання на новыя выклікі і пагрозы.
Лукашэнка нагадаў, што гэту тэму абмяркоўвалі як найболей вострую на нядаўнім саміце АДКБ у Душанбэ, а таксама ў двухбаковых фарматах з прэзідэнтамі Таджыкістана і Расіі.
"Відавочна, што яе эфектыўнае рашэнне магчыма толькі разам, у межах саюзніцкіх дамоўленасцяў", — сказаў афіцыйны лідар.
"Відавочна, што яе эфектыўнае рашэнне магчыма толькі разам, у межах саюзніцкіх дамоўленасцяў", — сказаў афіцыйны лідар.
БелаПАН
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Мінск, 30 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/464/33095
Текущая дата: 15.11.2024