Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы ў Доме афіцэраў на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта першая сустрэча ў такім фармаце пасля праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў. "Вынікі народнага волевыяўлення пацвердзілі давер грамадства да дзеючай улады і тым самым прадвызначылі стратэгічны курс развіцця Беларусі на бліжэйшае будучае", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
"Адной з асноўных умоў дабрабыту любой дзяржавы ва ўсе часы было надзейнае забеспячэнне яе нацыянальнай бяспекі. Цяпер гэты тэзіс як ніколі актуальны, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Сёння мы з вамі з`яўляемся сведкамі геапалітычных працэсаў перадзелу сфер уплыву, якія непазбежна вядуць да трансфармацыі існуючай сістэмы міжнароднай бяспекі".
Прэзідэнт закрануў тэму стварэння і развіцця ААН, якая была заснавана пасля Другой сусветнай вайны з мэтай падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
"І на той час ААН як вяршэнства сістэмы, якая склалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, адпавядала сітуацыі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Савецкі Саюз выйшаў з вайны асноўным пераможцам. Здаецца, не прайграўшымі аказаліся і Злучаныя Штаты Амерыкі, і Вялікабрытанія. Зразумела, што Савецкі Саюз быў спустошаны і не было неабходнасці далейшага руху па шляху Вялікай Перамогі. Заходнікі і іншыя разумелі, што перад імі стаіць вельмі магутная сіла, далейшага сутыкнення быць не павінна. Сілы былі ўраўнаважаны. Селі за стол перагавораў, дамовіліся і стварылі адпаведную сістэму бяспекі, цэнтрам якой стала ААН. Тады свет быў ураўнаважаны ў выніку страшэннай і кровапралітнай вайны".
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Сёння мы назіраем працэс таго ж разбалансавання абстаноўкі і сітуацыі. Знік Савецкі Саюз, і ўсё на нашых вачах адбывалася, мы гэта ведалі, мы гэта бачылі. І помню, тут, у гэтай зале, літаральна праз год пасля выбрання Прэзідэнтам, у сярэдзіне 90-х, я ад вашага імя заявіў аб тым, што нам трэба быць гатовымі абараняць сваю Айчыну. Мы заявілі аб непрымальнасці парушэння норм міжнароднага права і руху НАТА на ўсход. Мы першыя аб гэтым загаварылі.
Справа зусім не ў беларускай "дыктатуры" і не ў тым, што мы камусьці не падабаемся. Справа ў тым, што мы з таго часу, ужо на працягу 20 гадоў, займаем пэўную пазіцыю. У нас не было ні віхлянняў, ні крыўлянняў, як гэта было ва ўсіх постсавецкіх рэспублік - ва ўсіх без выключэння.
Мы былі абсалютна шчырымі і абсалютна сумленнымі - і перад сваім народам, і перад нашымі партнёрамі, і, можа, верагодным праціўнікам. Вось з таго часу нас пачалі абвінавачваць і ў дыктатуры, і ў спробах адраджэння Савецкага Саюза. І што мы бачым праз 20 гадоў? Мы бачым тое, што было, прабачце, прадказана тады, у сярэдзіне 90-х".
Прэзідэнт падкрэсліў, што "гэта сістэма стрымлівання проціваг крайне разбалансавана". "І вельмі не хацелася б, каб новая сістэма бяспекі ў свеце ўзнікла ў выніку крывавай бойні. Не хацелася б яшчэ і таму, што гэта будзе не тая бойня, якая была ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Гэта будзе вайна з прымяненнем ядзернай зброі.
Нам гэта абсалютна не патрэбна, як і любому іншаму народу, які жыве на гэтай планеце", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што на нядаўнім саміце ААН па ўстойлівым развіцці была адкрыта выказана пазіцыя Рэспублікі Беларусь адносна палітыкі так званых "уладных людзей". У сваім імкненні да дамінавання любымі сродкамі і спосабамі яны часта пераходзяць рысу нацыянальнага эгаізму, дапускаюць дзеянні, здольныя паставіць свет на мяжу глабальнага ваеннага канфлікту, лічыць Прэзідэнт.
30 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/464/33110
Текущая дата: 15.11.2024