Белорусский портал в Казахстане

У Маскве пройдзе форум вучоных СНД



У Маскве 26—27 кастрычніка адбудзецца Форум вучоных СНД.

Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, больш як 300 прадстаўнікоў навуковых колаў збяруцца ў Маскве на форуме, арганізаваным Міністэрствам адукацыі і навукі РФ і Федэральным агенцтвам па справах СНД, суайчыннікаў, што жывуць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва). У падрыхтоўцы мерапрыемства бяруць удзел Выканкам СНД, МЗС Расіі, Федэральнае агенцтва навуковых арганізацый, Расійская акадэмія навук, Адкрыты ўніверсітэт Сколкава, Савет маладых вучоных РАНк, РУДН, МІСІС, МАІ і іншыя зацікаўленыя ВНУ, навуковыя арганізацыі і фонды Расіі.

Мэтамі форуму з`яўляюцца прэзентацыя сучасных інструментаў развіцця навукі і тэхналогій і атрыманне зваротнай сувязі ад маладых вучоных Расіі і краін СНД, садзейнічанне папулярызацыі навукі ў краінах Садружнасці, актывізацыі шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхнікі паміж краінамі СНД, а таксама стварэнню агульнай навукова-адукацыйнай прасторы рэгіёна.

Асноўныя задачы форуму — павышэнне ўзроўню інфармацыйнага абмену, устанаўленне міждысцыплінарных навуковых сувязяў унутры расійскай і міжнароднай навуковай супольнасці, прэзентацыя і прапагандаванне дасягненняў навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных.

Дзякуючы падтрымцы Выканкама СНД удзельнікамі форуму будуць вядучыя прадстаўнікі навуковых супольнасцяў краін Садружнасці, якія змогуць абмеркаваць пытанні міжнароднага навуковага супрацоўніцтва, інавацыйнай дзейнасці і даступнасці навуковай інфраструктуры для вучоных з розных краін.

У першы дзень форуму адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў і аўтарытэтных прадстаўнікоў навуковых арганізацый краін-удзельніц і круглыя сталы, прысвечаныя развіццю фундаментальных і прыкладных навук, навуковай інфраструктуры, папулярызацыі навукі ў краінах СНД, супрацоўніцтву маладых вучоных СНД.

Другі дзень пройдзе на пляцоўцы "Гіперкуб" інавацыйнага цэнтра "Сколкава" і будзе прысвечаны інавацыйным праектам у розных сферах навукі і тэхналогій. Падчас працы форуму ўдзельнікі таксама будуць мець магчымасць наведаць навуковыя пляцоўкі МІСІС, РУДН, МАІ, іншых ВНУ і навуковых арганізацый.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/465/33046
Текущая дата: 15.11.2024