Белорусский портал в Казахстане

Дакументальны фільм "Легенды Нясвіжскага замка" паказалі на вечары беларускага кіно ў Каіры



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Вечар беларускага дакументальнага кіно ўпершыню адбыўся ў Каіры,  Для егіпецкіх гледачоў быў прадэманстраваны дакументальны фільм "Легенды Нясвіжскага замка" вытворчасці студыі спецыяльных праектаў "Беларускі відэацэнтр" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Перад гасцямі мерапрыемства выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў, які адзначыў значны творчы патэнцыял беларускага кінематографа, уключаючы дакументальнае кіно, якое ў тым ліку раскрывае яркія моманты беларускай гісторыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі егіпецкіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў Егіпце.

Кінафільм выклікаў вялікую цікавасць гасцей, у прыватнасці, шматгранная беларуская гісторыя, намаганні ўлад па аднаўленні гісторыка-культурных аб`ектаў. Удзельнікі вечара адзначылі высокі прафесійны ўзровень фільма і ўдалы выбар тэмы, а таксама цікавы эпізод, што звязвае Беларусь з Егіптам, калі адзін з галоўных герояў фільма здзейсніў падарожжа ў краіну фаронаў у мэтах вывучэння мастацтва муміфікацыі. На думку гасцей вечара, фільм абудзіў цікавасць да наведвання Беларусі.

Беларускае пасольства ў Егіпце плануе ў далейшым прадоўжыць азнаямленне егіпецкай публікі і замежнага дыпламатычнага корпуса з айчынным дакументальным кіно, што дасць магчымасць жыхарам Егіпта, а таксама іншых краін больш даведацца аб Беларусі, яе славутасцях, гісторыі і культуры, аб сучасным развіцці дзяржавы.

11 снежня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/469/33592
Текущая дата: 28.12.2024