На выканаўцу з Гродна звярнула ўвагу вядомая беларуская спявачка Гюнеш у час работы ў складзе судзейскай калегіі нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016″.
Пасля праслухоўвання Гюнеш прапанавала артыстцы паспрабаваць свае сілы і падаць заяўку на ўдзел у конкурсе «Цюркбачанне». Кандыдатура Аляксандры была зацверджана арганізатарамі конкурсу, і цяпер дзяўчына актыўна рэпеціруе, рыхтуецца пад кіраўніцтвам Гюнеш.
Аляксандра з дзяцінства займаецца музыкай. У 2015 годзе яна скончыла музычную школу пры гродзенскай гарадской гімназіі па класе скрыпкі. Займалася вакалам у студыі «Юнікс-Star». Цяпер дзяўчына вучыцца на аддзяленні эстраднага вакалу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Юная артыстка неаднаразова прымала ўдзел у фестывалях і конкурсах, дзе займала прызавыя месцы, але «Цюркбачанне» стане адным з самых сур’ёзных музычных спаборніцтваў. Аляксандра выканае кампазіцыю на азербайджанскай мове «Свабода» на словы Зарнішан Нагіевай і музыку Германа.
Ганаровая роля члена журы «Цюркбачання-2015″ ад Беларусі належыць Гюнеш Абасавай. Спявачка выступала на гэтым конкурсе ў 2013 годзе і стала ўладальніцай другой прэміі.
«Цюркбачанне» (Turkvision) — конкурс песні, падобны на «Еўрабачанне», у якім могуць прыняць удзел як цюркскія краіны і рэгіёны, так і любыя іншыя краіны і рэгіёны, прадстаўнік якіх з’яўляецца цюркам. Першы конкурс адбыўся ў 2013 годзе.
Звязда, 11 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/469/33604
Текущая дата: 28.12.2024