Белорусский портал в Казахстане

Расея перадала Арменіі ўсе матэрыялы па справе аб забойстве ў Гюмры



Сьледчы камітэт Арменіі ў суботу атрымаў з Расеі матэрыялы крымінальнай справы расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова, які абвінавачваецца ў забойстве сямі чалавек у горадзе Гюмры.

Крымінальныя справы былі заведзеныя ў Арменіі і ў Расеі, але пасьля доўгіх перамоваў паміж Генпракуратурамі дзьвюх дзяржаваў было прынята рашэньне аб перадачы расейскім сьледзтвам усіх матэрыялаў армянскаму боку. Як паведаміла армянская Генпракуратура, суд па гэтай справе адбудзецца ў Арменіі.

Раней паведамлялася, што справу будзе разглядаць расейскі суд на тэрыторыі базы ў Гюмры. Пасьля гэтага ў Арменіі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем выдаць Пермякова.

Па вэрсіі сьледзтва, 12 студзеня гэтага году вайсковец 102-й расейскай вайсковай базы ў Гюмры Валеры Пермякоў пры спробе пакінуць разьмяшчэньне сваёй часткі забіў сем чальцоў сям`і Авецісян, у тым ліку двух малалетніх дзяцей. Сваю віну ён прызнаў.

Радыё Свабода
18 ліпеня 2015, Менск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/476/32051
Текущая дата: 15.11.2024