Аб гэтым 11 чэрвеням паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі механізмаў клетачнай лекавай рэзістэнтнасці РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, член экспертнага савета СААЗ Эсфір Свірноўская.
"Па ступені і ўзроўні бяспекі донарскай крыві мы займаем самыя перадавыя пазіцыі, таму што ў Беларусі ёсць некалькі ступеняў абароны пацыента ад інфекцый, якія могуць быць перанесены з донарскай крывёй", - сказала Эсфір Свірноўская. На першым этапе на ўзроўні рэгістратуры адхіляюцца ўсе патэнцыяльныя донары, якія хацелі б здаць кроў, але некалі хварэлі на гепатыт В, С, ВІЧ і з`яўляюцца вірусаносьбітамі. Тое ж датычыцца людзей, якія перахварэлі на сухоты і венерычныя захворванні.
Наступны этап - абследаванне донарскай крыві. "Цяпер тэхналогія абследавання крыві дае магчымасць у сотні разоў знізіць небяспечнасць пераносу вірусаў, бактэрый, прасцейшых з донарскай крывёй. Напрыклад, калі яшчэ 15 гадоў таму ў Еўропе рэгістраваліся сотні выпадкаў перадачы ВІЧ, то на сёння ў такой краіне, як Германія, зарэгістраваны толькі адзін выпадак інфіцыравання ВІЧ з 2004 года да гэтага часу толькі дзякуючы таму, што там такая ж каранцінізацыя плазмы, як у Беларусі, і генатэсціраванне вірусаў", - сказала Эсфір Свірноўская. Таксама яна адзначыла, што намаганні Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ накіраваны на пастаяннае павышэнне бяспекі донарскай крыві.
Паводле яе слоў, матывацыя донара, які выратоўвае жыццё пацыента, павінна быць пабудавана на разуменні, што трэба не толькі выратаваць жыццё чужое, але і не нанесці шкоды здароўю. "Донар павінен быць выхаваны так, каб сумленна прадастаўляць усю інфармацыю аб сваіх бытавых прывычках, падарожжах, кантактах", - сказала Эсфір Свірноўская. Самай бяспечнай у гэтых адносінах з`яўляецца кроў донара, які не зацікаўлены ў кампенсацыі за кроваздачу і не атрымлівае за яе плату.
11 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
11 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/482/31433
Текущая дата: 15.11.2024