Белорусский портал в Казахстане

Індыя перадала беларускай арміі 25 мінашукальнікаў Minelab X-Terra



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання акта аб бязвыплатнай перадачы Індыяй Узброеным Сілам Беларусі 25 найноўшых мінашукальнікаў Minelab X-Terra. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці, начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл - начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Куракоў, а таксама ўдзельнікі рэгіянальнага семінара для экспертаў краін былога СССР па пытаннях размініравання, ачысткі тэрыторый адвыбухованебяспечных перажыткаў вайны (ВПВ) і знішчэння боепрыпасаў, які ў гэтыя дні праходзіць у Мінску.

У Міністэрстве абароны растлумачылі, што ў мэтах адпаведнасці патрабаванням сучасных стандартаў Службы ААН па размініраванні, а таксама ў адпаведнасці з палажэннямі п.1 арт.7 Пратакола V Канвенцыі аб "негуманнай" зброі Беларусь прадставіла заяўку на атрыманне міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў мэтах ачысткі тэрыторыі ад выбухованебяспечных прадметаў, якія захаваліся з часоў Першай і Другой сусветных войнаў. Індыя першай адгукнулася на просьбу Беларусі.

У 2014 годзе Індыя ўжо аказвала дапамогу Беларусі - тады інжынерным войскаі былі перададзены 60 сучасных радыёстанцый і 30 GPS-навігатараў.

У выніку работ па ачыстцы тэрыторыі ад смяротных прадметаў, пачынаючы з лета 1944 года і да цяперашняга часу, на тэрыторыі Беларусі выяўлена і абясшкоджана больш як 27,5 млн выбухованебяспечных перажыткаў вайны.

11 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/482/31437
Текущая дата: 15.11.2024