Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка на пытанне прадстаўнікоў СМІ, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для таго, каб бакі змаглі вырашыць спрэчныя пытанні не на полі бою, а за сталом перагавораў. "Калі для гэтага спатрэбіцца ў тэрміновым парадку арганізаваць правядзенне новых сустрэч трохбаковай кантактнай групы, рабочых груп або ў любых іншых фарматах, Мінск забяспечыць правядзенне падрыхтоўчых мерапрыемстваў у самыя сціслыя тэрміны", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
Беларускі бок не могуць не хваляваць парушэнні рэжыму спынення агню на паўднёвым усходзе Украіны. "Асабліва ў сітуацыі, калі ўжо запушчаны механізм рэгулярных прамых кансультацый, калі з`явілася надзея на знаходжанне канкрэтных развязак па ўсім спектры праблем", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.
У прэс-службе МЗС таксама праінфармавалі, што 4 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі наконт пытанняў умацавання рэгіянальнай бяспекі, а таксама беларуска-расійскага ўзаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
4 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/483/31267
Текущая дата: 15.11.2024