Белорусский портал в Казахстане

Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную вытворчасць у сувязі з правядзеннем выбараў у ДНР і ЛНР



Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) адкрыла крымінальную вытворчасць у сувязі з правядзеннем 2 лістапада выбараў у органы ўлады самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Крымінальная вытворчасць адкрыта па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 109 Крымінальнага Кодэкса Украіны (дзеянні, скіраваныя на насільную змену або звяржэнне канстытуцыйнала ладу або на захоп дзяржаўнай улады). 

"Як толькі адкрыліся ўчасткі на гэтак званых выбарах незаконных органаў улады тэрарыстычных арганізацый "Данецкая народная рэспубліка" і "Луганская народная рэспубліка", Служба бяспекі Украіны зарэгістравала ў Адзіным рэестры дасудовых расследаванняў крымінальную вытворчасць па прыкметах ч. 1 арт. 109 Крымінальнага Кодэкса Украіны", — паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

БелаПАН
Мінск, 2 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/488/27987
Текущая дата: 20.05.2024