Аб гэтым паведамляе дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).
"У межах кантралюемага перыметра прадаўжаецца тушэнне асобных ачагоў узгаранняў лясной падсцілкі на агульнай плошчы амаль 70 га", - гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначаюць у ДСНС, у раёне пажару разгорнуты перасовачны пункт кіравання, арганізавана работа штаба пажаратушэння, які ажыццяўляе агульную каардынацыю мер па ліквідацыі ляснога пажару.
Радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасць экспазіцыйнай дозы на паверхні глебы і колькасць радыенуклідаў у вадзе не перавышаюць нарматыўных значэнняў.
28 красавіка на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі "Чарнобыльская пушча" ў зоне адчужэння і безумоўнага адсялення ў раёне вёсак Буракоўка, Рудня-Ільінецкая, Глінка, Лубянка Іванкаўскага раёна на плошчы амаль 320 га ўзнік лясны пажар. Да тушэння пажару прыцягнулі 51 адзінку тэхнікі і 305 чалавек. Прэм`ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк назваў лясны пажар у Чарнобыльскай зоне адчужэння самым моцным з 1992 года.
Раней паведамлялася, што ратавальнікі МНС Беларусі праводзяць маніторынг абстаноўкі ў сувязі з пажарам у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Украіны. На асаблівым кантролі сітуацыя ў прыгранічных тэрыторыях Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Рэспубліканскім цэнтрам кіравання і рэагавання на НС МНС Беларусі пастаянна ўдакладняецца абстаноўка ва ўкраінскіх калег.
30 красавіка 2015, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
30 красавіка 2015, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/488/30750
Текущая дата: 15.11.2024