Белорусский портал в Казахстане

1 лістапада ў Мінску плануе правесці юбілейны XXXV з`езд Саюз камуністычных партый — Камуністычная партыя Савецкага Саюза (СКП-КПСС)



Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Камуністычнай партыі Расіі.

"Месцам правядзення юбілейнага XXXV з`езда СКП-КПСС выбраная сталіца Беларусі — Мінск. Менавіта ў гэтым горадзе адбыўся першы з`езд РСДРП. Таму ў гонар юбілею было вырашана, што з`езд вернецца менавіта ў гэты цудоўны горад", — гаворыцца ў паведамленні.

У мерапрыемстве возьмуць удзел 17 камуністычных партый. Адкрые пасяджэнне кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/489/27890
Текущая дата: 18.05.2024