Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў, унутраных войскаў МУС і курсантамі факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі.
"Вы заўважылі, што апошнім часам вельмі высокага ўзроўню прадстаўнікі заходніх дзяржаў наведваюць Беларусь. Па-рознаму на гэта рэагуюць. Мяне больш за ўсё засмучае тое, што некаторыя кажуць: гэта Лукашэнку на карысць перад выбарамі і гэтак далей. Гэта абсалютна мяне не кранае. Галоўнае заключаецца ў тым, што гэта на карысць нашай дзяржаве. Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расія, і Захад", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
"Яны (прадстаўнікі краін Захаду) прыязджаюць да нас з вельмі прагматычнай мэтай. І я іх у гэтым плане падтрымліваю. Яны зараз зразумелі, што такое бяспека ў Еўропе, якую ролю Беларусь можа адыграць у гэтай сістэме бяспекі ў нашым агульнаеўрапейскім доме. Гэта еўрапейцы разумеюць, і яны гатовыя з намі супрацоўнічаць, у тым ліку і ў імя бяспекі ў Еўропе. Мы ім гаворым, што заўсёды для гэтага адкрытыя", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь паслядоўна выступае за развіццё раўнапраўных і ўзаемавыгадных адносін з рознымі дзяржавамі. "Мы нікому не выстаўляем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій, не ствараем ніякіх праблем у памежных зонах, з`яўляемся надзейным партнёрам у арганізацыі бяспекі, добрасуседства і супрацоўніцтва, выконваем узятыя абавязацельствы і міжнародныя пагадненні. Мы паважаем суверэнныя правы ўсіх народаў і такога ж стаўлення чакаем да сваёй краіны з боку іншых дзяржаў", — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што эканамічная слабасць ператварае нацыю ў заложніцу міжнародных фінансавых арганізацый. Гэта адбываецца, калі бюджэтныя рэсурсы краіны не дазваляюць дзяржаве эфектыўна функцыянаваць, выконваць у поўнай меры сацыяльныя абавязацельствы. "Таму цяпер першараднай задачай урада і ўсіх органаў улады з`яўляецца ўздым эканомікі. Скажу дакладней — прамысловасці, літаральна некалькіх нашых гіганцкіх прадпрыемстваў", — адзначыў Лукашэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2015
Мінск, 5 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/495/29930
Текущая дата: 15.11.2024