Прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі і НАТА абмеркавалі ў Мінску праграму альянсу "Партнёрства дзеля міру", паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
З 4 па 6 сакавіка ў адпаведнасці з індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Беларусі і НАТА на 2014-2015 гады ў Мінску прайшлі кансультацыі прадстаўнікоў Узброеных Сіл з дэлегацыяй альянсу па пытаннях удзелу Беларусі ў працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру".
Беларускі бок прадаставіў інфармацыю аб будаўніцтве Узброеных Сіл, размеркаванні абароннага бюджэту і выніках падрыхтоўкі УС у 2014 годзе, а таксама дзейнасці Міністэрства абароны ў рамках праграмы "Партнёрства дзеля міру". Быў абмеркаваны праект ацэначнага дакумента "Партнёрства дзеля міру"-2015, падведзены вынікі рэалізацыі прынятых Беларуссю мэт партнёрства, удакладнены практычныя пытанні іх рэалізацыі і намечаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння Міністэрства абароны і НАТА.
Беларусь прадставілі эксперты структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл, а таксама прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Дэлегацыю НАТА ўзначаліў прадстаўнік упраўлення планавання сіл дэпартамента абароннай палітыкі і планавання Міжнароднага сакратарыята НАТА Жан-Клод Ганьён. У склад замежнай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міжнароднага ваеннага штаба НАТА, упраўлення ваеннага супрацоўніцтва Штаба стратэгічнага камандавання НАТА па аперацыях, стратэгічнага камандавання НАТА па трансфармацыі, а таксама прадстаўнікі пасольстваў дзяржаў - членаў НАТА (Латвіі, Літвы) у Беларусі.
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/495/29975
Текущая дата: 15.11.2024