Беларускія мультфільмы ўпершыню прынялі ўдзел у міжнародным егіпецкім фестывалі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў прыняў удзел у паказе беларускіх анімацыйных фільмаў "Піліпка", "Аповесць мінулых гадоў" і "Рыбка па імені Нельга", які адбыўся 22 лютага ў культурным цэнтры егіпецкага фонду культурнага развіцця "Талаат Харб".
Дэманстрацыя работ Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" адбылася ў рамках Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў у Каіры.
23 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
23 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/497/29868
Текущая дата: 15.11.2024