Пра гэта Штайнмаер заявіў 9 лютага ў Бруселі перад пачаткам пасяджэння Савета ЕС па замежных справах.
Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер спадзяецца, што перамовы лідараў "нармандскай чацвёркі" (Германія, Францыя, Расія, Украіна) 11 лютага ў Мінску будуць паспяховымі, хоць яшчэ застаецца шмат нявырашаных пытанняў.
"Мы спадзяемся, што пытанні, якія яшчэ застаюцца, могуць быць вырашаныя для таго, каб сустрэча ў Мінску была паспяховай", — сказаў Штайнмаер. Разам з тым, дадаў ён, пакуль яшчэ не напрацавана нічога канкрэтнага, але ёсць надзея, што будзе спыненне агню. "Шмат абмеркаванняў прайшло ў Мюнхене падчас канферэнцыі па пытаннях бяспекі, каб пракласці шлях да паспяховых перамоў, але яшчэ шмат працы павінна быць зроблена да перамоў у сераду", — падкрэсліў Штайнмаер.
Як паведамлялася раней, дамоўленасць аб правядзенні ў Мінску 11 лютага сустрэчы была дасягнута кіраўнікамі краін "нармандскай чацвёркі" падчас тэлефоннай канферэнцыі ў мінулую нядзелю. Суразмоўцы таксама дамовіліся, што папярэдне, 9 лютага, у Берліне пройдуць экспертныя кансультацыі прадстаўнікоў МЗС Украіны, Расіі, Германіі і Францыі, а 10 лютага — сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам бакоў, якія падпісалі мінскія дамоўленасці, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.
Пазней у той дзень Уладзімір Пуцін заявіў: сустрэча ў "нармандскім фармаце" 11 лютага адбудзецца, "калі да таго часу атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый.
Аналагічная заява прагучала вечарам 8 лютага і ад прадстаўніка Кіева. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы на сваёй старонцы ў Facebook удакладніў: сустрэча ў нармандскім фармаце ў Мінску магчымая толькі ў выпадку яе паспяховай падрыхтоўкі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/499/29567
Текущая дата: 15.11.2024