Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДМК.
Беларусь і Турцыя абмеркавалі рэалізацыю праекта «зялёны калідор», мытнае афармленне грузаў пры двухбаковым гандлі і бягучую сітуацыю на межах з Еўрапейскім Саюзам.
Пытанні мытнага ўзаемадзеяння дзвюх краін разгледзелі на сустрэчы, якая прайшла падчас пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.
«Зялёны калідор паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Міністэрствам гандлю Турцыі запушчаны ў чэрвені 2022 года ў рамках рэалізацыі пагаднення аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, — расказалі ў прэс-службе ДМК. — Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні актуальнага тэмпу гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння».
Дэлегацыю беларускага боку, у складзе якой намеснік старшыні ДМК Андрэй Бальшакоў, узначаліў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, а турэцкай — намеснік міністра транспарту і інфраструктуры Турэцкай Рэспублікі Дурмуш Унювар.
Звязда, 6 снеджня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/5/76076
Текущая дата: 23.12.2024