Белорусский портал в Казахстане

НАТА мае намер выкарыстоўваць БПЛА на сонечных батарэях для барацьбы з перашкодамі GPS



НАТА разглядае магчымасць выкарыстання вышынных беспілотнікаў на сонечных батарэях для барацьбы з перашкодамі ў GPS, якія нібыта створаны Расіяй і КНР. Пра гэта паведамляе партал Breaking Defense.

«Гэта вялікія вышынныя самалёты, якія могуць знаходзіцца ў паветры тыднямі, выкарыстоўваючы сонечную энергію. Яны могуць улоўліваць сігнал GPS і адпраўляць яго на Зямлю са значна большай магутнасцю, таму яе складаней заглушыць», — прыводзіць партал слова памочніка начальніка штаба J6 па кіберпрасторы ў НАТА, брыгаднага генерала Сэма Рэйвза.

Паводле яго інфармацыі, звышвышынныя платформы, якія могуць быць не толькі ў выглядзе паветраных шароў, але і ў выглядзе лёгкіх беспілотнікаў, пакуль не выкарыстоўваюцца НАТА паўсюдна. Аднак Рэйвз падкрэсліў іх вялізны патэнцыял у барацьбе з глушэннем GPS.

Звязда, 6 снежня 2024 


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/5/76129
Текущая дата: 23.12.2024