Белорусский портал в Казахстане

Вандал размаляваў фарбай карціны і скульптуры ў будынку Метрапалітэн-опера



Невядомы размаляваў фарбай карціны і скульптуры ў будынку нью-ёркскай Метрапалітэн-опера. Першым графіці, намаляваныя ў адміністрацыйных памяшканнях тэатра, заўважыў адзін з рабочых.

Па словах паліцыянтаў, слядоў узлому выяўлена не было. У сувязі з гэтыя мяркуецца, што прадметы мастацтва сапсаваў хтосьці, у каго ёсць пропуск у будынак. У цяперашні час вядуцца пошукі хулігана.  У праваахоўных органах не выключылі, што інцыдэнт можа быць звязаны з працоўным канфліктам у Метрапалітэн: менеджмент тэатра цяпер вядзе перамовы з прафсаюзамі, падкрэсліваючы неабходнасць скарачэння зарплаты артыстаў з мэтай пазбегнуць банкруцтва.

Тэатр распаўсюдзіў заяву, у якім адзначыў, што яго ўласнасці быў нанесены толькі мінімальны ўрон.

Метрапалітэн-опера з’яўляецца часткай размешчанага на Манхэтэне найбуйнейшага культурнага цэнтра Нью-Ёрка — Лінкальн-цэнтра.

Сезон 2013-2014 скончыўся ў тэатры ў траўні. Новы пачнецца ў верасні.

Звязда, 26 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/504/26485
Текущая дата: 17.05.2024