Белорусский портал в Казахстане

ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»



Міжнародны фестываль аб’яднае выканаўцаў народнай музыкі з усёй краіны ў маляўнічым беларускім Паазер’і

Госці свята азнаёмяцца са спрадвечнай беларускай культурай – народнымі інструментамі, песнямі і танцамі, рамёствамі і промысламі.

У праграме фестывалю – конкурс ансамбляў і выканаўцаў на народных інструментах, выстаўка ўмельцаў «Горад майстроў», канцэрты фальклорных калектываў, тэатралізаваны паказ «Старонкі ажыўшай гісторыі», а таксама сапраўдны »Пастаўскі баль».

ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» адбудзецца 14 – 15 чэрвеня ў Паставах.

Звязда, 9 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/507/26225
Текущая дата: 20.05.2024