Белорусский портал в Казахстане

Талібы ўзялі на сябе адказнасць за атаку аэрапорта ў Карачы



Ісламская баявая арганізацыя талібаў «Техрык-і-Талібан Пакістан» (ТТП) заявіла аб адказнасці за напад на аэрапорт у Карачы, найбуйнейшым горадзе ў Пакістане.

Усяго, па апошніх дадзеных, у выніку начнога нападу на аэрапорт Джына загінулі 27 чалавек, у тым ліку 10 тэрарыстаў. Сямёра з іх былі застрэленыя, яшчэ трое здзейснілі самападрыў.

Па заяве прадстаўнікоў пагранічнага корпуса Пакістана (Frontier Corps, FC), які ўступіў у бой з нападаючымі ў аэрапорце, тэрарысты былі этнічнымі ўзбекамі 20-25 гадоў.

Бой тэрарыстаў з сіламі правапарадку доўжыўся пяць гадзін, да самага світання.

Звязда, 9 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/507/26232
Текущая дата: 20.05.2024