Белорусский портал в Казахстане

Украіна не супраць таго, каб правесці сумесную антытэрарыстычную аперацыю з міратворчымі сіламі ААН на ўсходзе краіны



Аб гэтым заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў у ходзе тэлефоннай размовы з генсакратаром ААН Пан Гі Мунам, перадаюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў Турчынава, калі з дапамогай ААН будзе праведзена сумесная антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе, тады спецыялісты і наглядальнікі самі змогуць пацвердзіць легітымнасць і правамернасць дзеянняў цяперашняга кіраўніцтва Украіны.

У сваю чаргу Пан Гі Мун заявіў, што Кіеў можа цалкам разлічваць на ААН як на партнёра, і паабяцаў зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб сітуацыя хутчэй вырашылася мірным шляхам.

14 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/512/25775
Текущая дата: 20.05.2024