Белорусский портал в Казахстане

У Душанбэ будзе абмеркаваны праект канцэпцыі супрацоўніцтва падраздзяленняў фінансавай разведкі краін СНД



11 лістапада ў Душанбэ пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў – удзельніц СНД.

Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта Садружнасці, на сустрэчы плануецца разгледзець чатырнаццаць пытанняў. Сярод іх праекты канцэпцыі супрацоўніцтва падраздзяленняў фінансавай разведкі краін СНД і сістэмы абмену інфармацыяй паміж імі, а таксама праект пратакола аб супрацоўніцтве паміж Саветам і Еўразійскай групай па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму. Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць план працы Савета на 2015—2016 гады ў цэлым і планы па рэалізацыі комплексу мер, скіраваных на процідзеянне фінансаванню тэрарызму на прасторы СНД. 

Акрамя таго, кіраўнікі падраздзяленняў фінансавай разведкі разгледзяць пытанні, якія датычацца надання статусу базавай арганізацыі краін Садружнасці па навучанні ў сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму, ацэнкі рызык і пагроз у гэтай сферы, пошуку і абароту злачынных актываў, удасканалення супрацоўніцтва па процідзеянні адмывання даходаў ад незаконнага абароту наркотыкаў і некаторых іншых пытанняў. 

Савет кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі быў створаны ў 2012 годзе. Асноўнымі кірункамі яго дзейнасці з`яўляюцца арганізацыя ўзаемадзеяння падраздзяленняў фінансавай разведкі і іншых зацікаўленых органаў краін СНД, у сферу дзейнасці якіх уваходзіць процідзеянне легалізацыі (адмыванню) злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму, вызначэнне прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва і прыняцце сумесных эфектыўных мер, садзейнічанне выпрацоўцы адзіных падыходаў у мэтах збліжэння і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў дзяржаў, распрацоўка прапаноў аб ўдасканаленні прававой базы супрацоўніцтва, забеспячэнне рэалізацыі прынятых у межах СНД дакументаў. 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/514/28096
Текущая дата: 15.11.2024