Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама Садружнасці,
11—12 лістапада ў Мінску праходзіць Міжнародная канферэнцыя "Выбарчыя працэсы на прасторы СНД". Арганізатары мерапрыемства — Сакратарыят Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці, Выканкам СНД і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Адкрываючы канферэнцыю, выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў зазначыў, што свабодныя выбары з`яўляюцца адной з фундаментальных асноў дэмакратыі і прававой дзяржавы, а міжнароднае назіранне за выбарамі заўсёды было важным інструментам выбарчага працэсу.
"Сёння ў межах Садружнасці створана найбольш поўная прававая база арганізацыі і правядзення міжнароднага назірання за выбарамі. Усім вядомая Канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах — удзельніцах СНД стала прававой асновай дзейнасці Місіі назіральнікаў ад Садружнасці. Наяўнасць такога дакумента гарантуе роўны падыход назіральнікаў да ацэнкі выбараў ва ўсіх дзяржавах, справядлівасць і аб`ектыўнасць саміх ацэнак", — заявіў Лебедзеў.
Паводле яго слоў, на падставе Канвенцыі і практычнага вопыту было распрацавана і прынята Палажэнне аб Місіі назіральнікаў ад СНД, якое фактычна з`яўляецца інструкцыяй для кожнага назіральніка і дапамагае яму дакладна выконваць устаноўленыя крытэрыі пры ацэнцы выбарчых працэдур. За 13 гадоў Місія правяла 73 назіранні.
"Як паказалі вынікі маніторынгу выбараў, сёння можна з поўным правам казаць аб істотнай дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і практыцы яго прымянення ў краінах Садружнасці. Місія назіральнікаў ад СНД стала неад`емным элементам сістэмы міжнароднага маніторынгу выбарчых працэсаў і эфектыўнай формай палітычнага супрацоўніцтва", — мяркуе Лебедзеў.
Паводле яго слоў, падыходы Місіі да арганізацыі назірання, а таксама меры, скіраваныя на яе ўдасканаленне, былі ўхваленыя рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў "Аб павышэнні ролі Місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, а таксама рэферэдумах у дзяржавах — удзельніцах СНД" у снежні 2011 года.
Лебедзеў упэўнены, што цяперашняя канферэнцыя стане чарговым крокам у развіцці плённага супрацоўніцтва краін СНД у сферы арганізацыі выбарчых працэсаў, паслужыць далейшаму развіццю дэмакратычных пераўтварэнняў на прасторы Садружнасці.
Прывітанне ўдзельнікам форуму адправіла старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, старшыня Савета МПА СНД Валянціна Мацвіенка. Яна зазначыла, што пытанні, звязаныя з удасканаленнем выбарчага заканадаўства, развіццём электаральных працэдур, маніторынгам выканання правоў грамадзян падчас перадвыбарных кампаній, знаходзіліся ў цэнтры ўвагі МПА СНД амаль з часу яе заснавання. Першая група для назірання за выбарамі была сфарміраваная Асамблеяй яшчэ ў 1994 годзе.
Увесь гэты час працягваецца праца над мадэльным заканадаўствам, якое закранае пытанні арганізацыі выбараў і дзейнасці міжнародных назіральнікаў. У 2002 годзе была прынята Канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах — удзельніцах СНД.
Паводле слоў Мацвіенкі, падчас кансультацый з прадстаўнікамі еўрапейскіх міжнародных арганізацый, найперш з АБСЕ, члены Міжпарламенцкай асамблеі неаднаразова ўзнімалі пытанне аб неабходнасці выпрацоўкі агульных падыходаў і правілаў па назіранні за выбарамі на прасторы Садружнасці. Вынікам гэтай працы мог бы стаць адзіны дакумент аб стандартах дэмакратычных выбараў і правілах назірання за імі. Згаданае пытанне не застанецца без увагі і падчас гэтай канферэнцыі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/514/28134
Текущая дата: 15.11.2024