Белорусский портал в Казахстане

Трохбаковая кантактная група па Украіне правяла тэрміновую сустрэчу 24 студзеня ў Кіеве



Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

Трохбаковая кантактная група па Украіне ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ правяла тэрміновую сустрэчу ў Кіеве 24 студзеня. 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі рост напружанасці ва ўсходняй Украіне і асудзілі ўзрастанне там насілля, асабліва паблізу Марыупаля, што ўжо пацягнула шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва. "Гэта насілле з`яўляецца яўным парушэннем духу і літары мінскага пратакола і мінскага мемарандума ад 5 і 19 верасня", — гаворыцца ў паведамленні.

Кантактная група заклікала неадкладна спыніць усе ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны. Група таксама заклікала ўсіх асоб, якія падпісалі мінскія пагадненні, сустрэцца для правядзення прамых перамоў "як мага хутчэй, самае позняе — да пачатку наступнага тыдня".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/514/29236
Текущая дата: 29.12.2024