Пра гэта паведамляе «Укрінформ».
Украіна ініцыявала скліканьне надзвычайнага пасяджэньня камісіі Украіна-НАТА ў сувязі з апошнімі падзеямі на ўсходзе краіны. Аб гэтым сказаў дарадца-пасланьнік, намесьнік кіраўніка місіі Ўкраіны пры НАТА па палітычных пытаньнях Ягор Бажок.
«Кіраўнік місіі Ўкраіны пры НАТА Ігар Далгоў ініцыяваў перад генэральным сакратаром НАТА скліканьне тэрміновага пасяджэньня камісіі Ўкраіна — НАТО для абмеркаваньня сытуацыі і далейшых дзеяньняў. Правядзеньне згаданага пасяджэньня чакаецца ўжо 26 студзеня», — адзначыў Бажок.
Ён праінфармаваў, што ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, у першую чаргу вакол Марыюпалю, місія Ўкраіны пры НАТО актывавала мэханізм крызісных кансультацыяў з альянсам у адпаведнасьці з Хартыяй аб адмысловым партнэрстве паміж Украінай і НАТО.
У выніку абстрэлу ўсходніх жылых кварталаў Марыюпалю раніцай 24 студзеня загінулі 30 чалавек, каля 100 былі параненыя. Абстрэл, як вызначыла спэцыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЭ, вёўся з тэрыторыі, падкантрольнай групоўцы «ДНР».
Радыё Свабода, 25 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/514/29297
Текущая дата: 29.12.2024