На ўсходзе Украіны недалёка ад гораду Валнаваха ў пасажырскі аўтобус трапіў артылерыйскі снарад. Загінулі 10 чалавек, 13 параненыя.
Па словах кіраўніка міліцыі Данецкай вобласьці Вячаслава Аброськіна, стралялі сэпаратысты з гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі». Іх мэтай быў блокпост украінскіх праваахоўных органаў.
Раней у аўторак стала вядома, што сэпаратысты з танкаў і сыстэм залпавага агню «Град» абстралялі украінскіх вайскоўцаў, якія базуюцца ў аэрапорце Данецку. Пры абстрэле разбурана дыспэтчарская вежа на тэрыторыі аэрапорта, інфармацыі пра страты бакоў канфлікту няма. У прэсавым цэнтры ўкраінскай Анты-тэрарыстычнай апэрацыі (АТА) паведамляюць, што цяпер сытуацыя ў раёне Данецкага аэрапорта стабілізаваная. Усяго за апошнія суткі сэпаратысты больш за 80 разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе.
Прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі», у сваю чаргу, заявілі пра больш як 60 парушэньняў рэжыму спыненьня агню з боку ўрадавых войскаў.
У штабе АТА паведамляюць пра павелічэньне колькасьці і інтэнсіўнасьці абстрэлаў пазыцый украінскіх вайскоўцаў у Данбасе. Пра гэта таксама заяўляюць назіральнікі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.
Паводле зьвестак ААН, з красавіка 2014 году ў выніку баявых дзеяньняў на ўсходзе Украіны загінулі больш за 4700 чалавек, яшчэ больш за 10 000 чалавек атрымалі раненьні.
Радыё Свабода
13 студзеня 2015, Менск
13 студзеня 2015, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/516/29001
Текущая дата: 29.12.2024