У Франкфурце-на-Майне адбылася прэзентацыя кнігі Выдавецкага дома «Звязда».
Адна з яркіх і запамінальных падзей чарговага кніжнага кірмашу ў Франкфурце-на-Майне ў Германіі — прадстаўленне наведвальнікам кнігі «Не хачу губляць надзею», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».
Аўтар — казахстанскі вучоны і пісьменнік Немат Келімбетаў, які пісаў свае творы будучы прыкаваным да ложка. Аповесць, перакладзеная на беларускую мову, — расповед пра тое, як аўтар змагаўся з хваробай, змагаўся за жыццё і сваё месца ў жыцці, мастацтве, навуцы. Кожная старонка твора — хвалюючае, шчымлівае чытанне.

Вёў прэзентацыю кнігі дырэктар маскоўскага выдавецтва «Мастацкая літаратура», празаік Георгій Прахін. Дарэчы, у гэтым выдавецтве ажыццяўляецца праект па выданні 7-томнага збора твораў Немата Келімбетава. Сваімі развагамі пра творчасць казахстанскага пісьменніка падзяліліся перакладчыкі яго твораў на беларускую, рускую, узбекскую, турэцкую мовы.
Многія ўдзельнікі сустрэчы згадвалі на прэзентацыі імклівае развіццё беларуска-казахстанскіх культурных і літаратурных сувязяў у апошнія гады. Сярод творчых праектаў — «беларускія выпускі» часопіса «Простор», анталогія сучаснай прозы і паэзіі «Сугучча сэрцаў: Беларусь — Казахстан», кніга перакладаў паэзіі Абая, падрыхтаваная Міколам Мятліцкім. Усе яны рэалізаваны Выдавецкім домам «Звязда».
Сяргей Шычко.
Звязда, 24 кастрычніка 2014
Звязда, 24 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/517/27906
Текущая дата: 15.11.2024