Белорусский портал в Казахстане

Беларусь заняла 57-е месца ў даследаванні Doing Business — 2015



У параўнанні з леташнім даследаваннем, паказчыкі якога былі пералічаныя, месца Беларусі не змянілася, паведаміла журналістам спецыяліст па развіцці прыватнага сектара групы Сусветнага банка Валянціна Салтане.

Паводле яе слоў, пералік леташніх паказчыкаў звязаны з унясеннем зменаў у метадалогію даследавання. 

Разам з тым, падкрэсліла Салтане, у параўнанні з леташнім даследаваннем прыкметна палепшылася пазіцыя Беларусі па падаткаабкладанні. Калі ў пералічаным даследаванні Doing Business — 2014 Беларусь займала 107-е месца, то ў новым — 60-е. 

Паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу па гэтым параметры аўтары даследавання тлумачаць укараненнем у краіне электроннай сістэмы выплаты падаткаў. "У Беларусі была праведзеная рэформа, якая ўкараніла электронную сістэму для выплаты падаткаў. Гэтая рэформа была рэалізаваная ў Беларусі ў 2012 годзе, аднак індыкатар па падаткаабкладанні, які разлічваецца ў межах даследавання, улічвае рэформу, калі сталі вядомыя вынікі яе правядзення", — растлумачыла Салтане. 

Да моманту падрыхтоўкі Doing Business — 2015, удакладніла яна, паступіла інфармацыя пра тое, што "большасць прадпрыемстваў выкарыстоўваюць электронную сістэму выплаты падаткаў і што сістэма працуе без збояў". "У выніку рэформа была залічаная", — зазначыла Салтане. 

Пры гэтым яна дадала, што іншых рэформ, якія маглі палепшыць рэйтынг Беларусі ў даследаванні, пры падрыхтоўцы Doing Business — 2015 заўважана не было. "Іншых рэформ, якія маглі б паўплываць на рэйтынг Беларусі, мы не змаглі зафіксаваць", — канстатавала Салтане.

Нагадаем, апошнімі гадамі беларускі ўрад неаднаразова заяўляў пра намер Беларусі ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі вядзення бізнесу. З гэтай мэтай Саветам міністраў быў зацверджаны план дзеянняў па паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу ў краіне.

Даследаванне Doing Business ацэньвае якасць рэгулявання бізнесу ў 10 сферах, у якіх працуюць малыя і сярэднія прадпрыемствы. У прыватнасці даследаванне ахоплівае наступны пытанні: стварэнне прадпрыемстваў; атрыманне дазволу на будаўніцтва; рэгістрацыя ўласнасці; атрыманне крэдытаў; ахова правоў мінарытарных інвестараў; падаткаабкладанне; ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
29 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/517/27919
Текущая дата: 15.11.2024